Воўчнік баравы
Воўчнік баравы | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Daphne cneorum L. | ||||||||||||||||
|
Воўчнік баравы, ваўчаягада пахучая, ваўчаягада баравік (Daphne cneorum) — расліна роду Daphne сямейства Thymelaeaceae.
Батанічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Куст 10-30 см вышынёй са шматгадовымі лісцем на парастках. Кветкі цёмна-ружовыя, з белаапушанымі кароткімі кветаножкамі. Лопасці калякветніка і прыкветак прыціснутаапушаны.
Лісце скурыстае, шматгадовае, лапатападобнае (8 — 16 мм даўжынёй). Плод — жоўта-бурая скурыстая касцянка. Расце ў хваёвых лясах, на крэйдавых або мергелістых схілах у лесастэпу.
Святлалюбная расліна. Квітнее ў маі — чэрвені.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Міжземнаморска-еўрапейскі горна-раўнінны рэліктавы від. Расце ў хваёвых лясах, на схілах з блізкім заляганнем мелу. Зрэдку здараецца ў правабярэжным Палессі, паўночным Падоллі і ў лесастэпу.
Эстэтычныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мае духмяныя кветкі. Дзякуючы гэтаму ў краінах Еўропы, дзе ён расце ў гарах, атрымаў назву «альпійскі бэз».
Расліна заслугоўвае шырокага выкарыстання ў культуры, маючы вельмі высокія дэкаратыўныя якасці.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых мясцовасцях нішчыцца для продажу ў букетах. Патрабуе дбайнай аховы. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы, Украіне, Расіі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляховіч І. Ваўчаягада // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |